![]() |
На дадзены момант каманда праекта складаецца з 6 чалавек: Алена Ліс – кіраўніца ОДБ Брусель і менеджэр праекта Інкубатар сацыяльнага прадпрымальніцтва (праграм Biz4all, SEI Youth. My First Business), эксперт у галіне сацыяльнага прадпрымальніцтва і вымярэння сацыяльнага эфекту, арганізатарка міжнароднага конкурсу сацыяльных стартапаў SAP UP у Беларусі, фандрайзер, даследчыца, ментар. |
![]() |
Максім Падбярозкін – мінскі каардынатар праграмы Biz4all «Інкубатар сацыяльнага прадпрымальніцтва» ODB Brussels, даследчык. |
![]() |
Герд Юнэ – адзін з трэнераў праграмы Biz4all «Інкубатар сацыяльнага прадпрымальніцтва», старшыня Рады фонда анлайн-навучання «The Network University», з'яўляецца экспертам у пытаннях бесперапыннага навучання, распрацаваў мноства інавацыйных адукацыйных праграм і прымаў самы актыўны ўдзел у іх ажыццяўленні. |
![]() |
Вік Клаберс – кіруючы дырэктар фонду «The Network University», удзельнічае ў каардынацыі праграм, стварэнні курсаў і іншай адукацыйнай дзейнасці, працуе кансультантам у розных праектах, звязаных з анлайн-навучаннем, сеткавай камунікацыяй і развіццём, праводзіць навучальныя семінары. |
![]() |
Марыя Чаракова – аўтарка асноўных модулей асноўных навучальнай платформы Biz4all, кансультантка ODB Brussels па пытаннях сацыяльнага прадпрымальніцтва, адна з аўтарак кнігі «Гэта Беларусь, дзетка!». |
![]() |
Валерыя Нікалайчык – журналістка праекта Biz4all «Інкубатар сацыяльнага прадпрымальніцтва», настаўніца ва ўстанове па сацыяльнай адаптацыі дзяцей-сірот «Нити дружбы», валанцёрка. |
![]() |
На пачатковым этапе праекта камандзе дапамагала Марсалін Брэдвельд – кансультантка па развіцці ашчаднага стартапа кампанента Biz4all праграмы «Інкубатар сацыяльнага прадпрымальніцтва», трэнерка і незалежная кансультантка па пытаннях валідацыі з дапамогай кліентаў і бізнес-прэзентацый. |