Праект

Праект складаецца з трох кампанентаў.

Першым кампанентам з’яўляецца стварэнне камбінаванай платформы па навучанні сацыяльнаму прадпрымальніцтву. У лістападзе 2016 года адбыўся запуск анлайн-платформы, створанай у адпаведнасці з  праграмай навучання. Яе распрацоўкай займаліся галандскія і беларускія спецыялісты, адаптаваўшы 27 навучальных модулей да ўмоў беларускага рынку. Мова платформы - руская. Плануецца, што пасля канчатковай адаптацыі платформы пад беларускі рынак яна зможа навучаць да 100 чалавек у год, маючы працягласць праграмы навучання ў 9 месяцаў. Чакаецца, што за два цыклы навучання ў рамках трохгадовага праекта спецыялістамі стануць 140 чалавек. На працягу ўсяго курса будуць закранацца тэмы гендэрнай роўнасці і спрыяльнага для навакольнага асяроддзя бізнесу. Удзельнікаў чакаюць таксама больш традыцыйныя формы навучання, такія як трэнінгі ў аўдыторыі і праца з ментарамі.  

Другім кампанентам выступае трэнінгавая праграма для падлеткаў 15-18 гадоў. Планаваная працягласць цыкла навучання складае 3 месяцы. У выніку 2-х цыклаў праграмы навучанне пройдуць 60 чалавек. Першы цыкл праграмы, разлічаны на 30 чалавек, быў запушчаны ў чэрвені 2016 года.

Заключны кампанент - трохбаковы дыялог паміж беларускімі міністэрствамі, прадпрымальнкамі і экспертамі. Чакаецца, што ў выніку дзейнасці працоўных груп будуць распрацаваны рэкамендацыі па паляпшэнні ўмоў для сацыяльных прадпрымальнікаў. Плануецца дадатковае абмеркаванне такога пытання, як уцягванне беларускай дыяспары ў сацыяльна-культурнае і эканамічнае развіццё краіны. У дыялогу прымуць удзел прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь