“Блізкія” (Гародня)

Пасля выхаду на пенсію большасць людзей адчуваюць значнае пагаршэнне якасці жыцця. Прычын такого пагаршэння некалькі: зніжэнне ўзроўню фінансавага дабрабыту, пагаршэнне якасці здароўя, дэсацыялізацыя. Мы хацім вырашыць гэтую праблему.

Наша мэта - стварэнне магчымасцяў для дадатковага заробку актыўных людзей пенсійнага ўзросту праз стварэнне базы звестак патэнцыйных надаўуаў і карыстальнікаў паслугаў (масаж, лячэбная фізкультура, паход у аптэку, магазін, дагляд за немабільнымі сваякамі, рэпетытарства, дапамога ў вядзенні хатняй гаспадаркі). Мы прапануем стварыць сервіс “Блізкія”, з дапамогай якога людзі сталага ўзросту будуць мець магчымасць атрымання дадатковага заробку, людзі сярэдняга ўзросту змогуць атрымаць якасныя паслугі, сэканомлены час для сям’і і блізкіх.

Наша каманда мае досвед працы са сталымі людзьмі (праграма “Унвіерсітэт Залатога Веку рэалізуецца намі з 2010 года). У прадстаўнікоў каманды вялікае жаданне стварыць прадукт, які дазволіць зарабіць дадатковыя фінансавыя рэсурсы пенсіянерам і стаць ім хоць троху шчаслівейшымі.

У выніку нашай працы мінімум 50 анкет сталых люзей будуць змешчаны ў анлайн базе, якая будзе ўключаць звесткі пра сталых людзей, гатовых прадстаўляць на рынку свае паслугі. І мінімум 50 сталых людзей атрымаюць дадатковы заробак у 2018 годзе.