Terra(IN)cognita.BY

Мы развіваем адукацыйны турызм для таго, каб дапамагчы прадстаўнікам беларускай дыяспары і іх сем’ям, а таксама беларусам з Беларусі, за кароткі адрэзак часу адчуць сябе далучанымі да беларускай супольнасці праз пагружэнне ў атмасферу беларускасці.

Мы плануем арганізацыю off-line & on-line курсаў для прадстаўнікоў беларускай дыяспары і іх сем’яў, а таксама беларусаў з Беларусі, па азнаямленні з беларускай мовай, культурай, гісторыяй з пагружэннем у беларускамоўнае асяроддзе з удзелам знакамітых беларусаў.

Мы маем досвед і кампетэнцыі экспертнага ўзроўню ў правядзенні адукацыйных праграм для моладзі і дарослых. Мы з’яўляемся часткай беларускамоўнага асяроддзя Гародні. Мы маем паспяховы досвед працы ў некамерцыйным і камерцыйным сектары.

Сацыяльны эфект ад нашай дзейнасці - гэта папулярызацыя і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы, гісторыі і культуры.