Этнакрама-кнігарня і культурная пляцоўка “Цудоўня”

Мы хацім стварыць беларускай рамеснай традыцыі, беларускай мове, гісторыі і культуры станоўчы імідж, актуалізаваць беларускасць у сучасным грамадстве і бізнэсе. Зацікавіць незаангажаваную частку грамадства, вывесці беларускасць з фармату закрытай супольнасці.

Дасягнуць гэтага мы плануем з дапамогай прынцыпа “Усё ў адным”:

  • Крама рамесных вырабаў, прызначаных для штодзённага карыстання сучасным чалавекам – актуалізуе традыцыйныя рамёствы ў сучаснасці;
  • кнігарня - дазваляе лёгка і хутка знайсці найноўшую беларускую і замежную літаратуру па-беларуску, чытаць дзеткам беларускамоўныя кніжкі з выдатнымі ілюстрацыямі і якасным друкам, прывучаючы іх да мовы ад самага пачатку;
  • культурныя імпрэзы -  задаваляюць духоўныя патрэбы грамадства, прыцягваюць увагу да важных момантаў гісторыі, ствараюць культурны асяродак, спрыяюць папулярызацыі беларускай мовы

Мы – маладыя, натхненыя, поўныя сіл і энтузіазма. Кожны з нас прафесіянал у сваёй сферы, пры гэтым усе безупынна вучымся, развіваемся і самаўдасканальваемся як асобы і як каманда. Мы можам усе. Проста – не усё адразу.

Які эфект дасць нашая дзейнасць:

  • Прыбытковая выставачная пляцоўка, крыніца дахода для больш за 150 майстроў-рамеснікаў
  • Арганізацыя мерапрыемстваў беларускай накіраванасці на ўзроўні горада ў  супрацы з гарадскімі ўладамі, што значна паспрыяе беларусізацыі грамадства.
  • Згуртаванне і пашырэнне беларускай супольнасці ў Горадні.

https://www.facebook.com/Cudounia/
https://vk.com/cudounia