Эксперты

Марыя Чаракова
Марыя - мэнэджарка па маркетынгу, а таксама дыпламаваная трэнерка па сацыяльным прадпрымальніцтве. Акрамя таго яна выступіла сузаснавальніцай праектаў SocStarter, Heta Belarus dietka, Urbanseeds, HiFive Belarus і шэрагу іншых. З 2015 Марыя з'яўляецца супрацоўніцай праграмы Biz4All ў Беларусі.

Паколькі Маша нарадзілася ў Беларусі і ў малодшым школьным узросце пераехала ў Нідэрланды, яна ўзначальвае спіс ментараў праграмы з прадстаўнікоў беларускай дыяспары. Марыя цікавіцца беларускай культурай, ментальнасцю і мовай, займаецца прасоўваннем беларускай ідэнтычнасці як унутры краіны, так і за яе межамі.

Вобласці экспертызы Марыі звязаныя з маркетынгам, стратэгічным планаваннем, метадалогіяй беражлівага стартапа (Lean start-up). Ёй цікавыя дзённыя цэнтры па догляду, падарожжа, турызм, рукадзелле і мастацтва. У цяперашні час Маша жыве ў Амстэрдаме.

Вольга Капачэня
Вольга нарадзілася ў Беларусі, а цяпер жыве ў Манчэстэры (Велікабрытанія). Яна прафесійная тренерка, праектная менеджерка па прадпрымальніцтву і сацыяльнаму прадпрымальніцтву, soft skills, фасілітатарка метадалогіі Дызайн Мыслення, PR  спецыялістка для бізнесу і НДА, са- заснавальніца HiFiveBelarus.com. Практыкуе менеджмент, арыентаваны на вынік.
Вольга скончыла факультэт журналістыкі БДУ па спецыяльнасці «Спецыяліст па сувязях з грамадскасцю». Працавала журналісткай, копірайтэрам, PR-спецыялісткай ў бізнес кампаніях. З 2009 года Вольга арганізуе і праводзіць мясцовыя і міжнародныя праекты і трэнінгі для моладзі, стартапаў, некамерцыйных арганізацый і бізнес-кампаній. Мае вялікі досвед працы з валанцёрамі, вопыт арганізацыі мерапрыемстваў, працы ў сферы нефармальнай адукацыі. Асаблівая ўвага Вольга надае сацыяльнаму прадпрымальніцтву і сацыяльна адказнага бізнэсу, дапамагае развіваць сацыяльныя стартапы ад фармулёўкі праблемы да распрацаванай канцэпцыі сацыяльнага прадпрыемства.
У рамках праекта «Інкубатар сацыяльнага прадпрымальніцтва» Вольга займалася распрацоўкай і рэалізацыяй гадовай школы па сацыяльным прадпрымальніцтве для падлеткаў 'SEI Youth: My first business'.
Аляксей Андрушэвіч
Аляксей Андрушэвіч
Аляксей скончыў БДУ і ўніверсітэт Лугана (Швейцарыя) у галіне інфарматыкі. Некаторы час працаваў у акадэміі навук Беларусі. Зараз Аляксей жыве ў Швейцарыі, дзе з'яўляецца старшым навуковым супрацоўнікам ва універсітэцкай лабараторыі па пабудове, даследаванню і аптымізацыі Разумнага Дому, аўтаматызацыі будынкаў і збудаванняў.

Сацыяльным прадпрымальніцтвам цікавіцца даўно, як неад'емнай часткай тэорыі ўстойлівага развіцця грамадства ў цэлым, а таксама як эфектыўным і апрабаваным сусветнай практыкай падыходам да вырашэння сацыяльна значных праблем на месцах.

Найбольш блізкімі Аляксею з'яўляюцца тэмы старэння насельніцтва і рабочая інтэграцыя людзей з інваліднасцю, аднак ён таксама адкрыты і для іншых праектаў. Працоўныя мовы: беларуская, руская, нямецкая, англійская, польская і італьянская.

Лілія Плыгаўка Лілія Плыгаўка
Лілія пераехала ў Літву у 1991 г. у сувязі з адкрыццем кафедры беларускай мовы, літаратуры і этнакультуры ва ўніверсітэце. Мае прафесійную адукацыя ў сферах філалогі і культуралогіі. Абараніла кандыдацкую і доктарскую дысертацыі па беларускай мове, з'яўляеццва доктарам філалагічных навук, дацэнтам. Мае дадатковую адукацыю школы стратэгічнага коўчынга, зкончыла шэраг адукацыйных бізнес-праграм, а таксама праграмы па самаразвіцці.

Лілія мае 26-гадовы вопыт працы ў адукацыйнай сферы. Ёсць вопыт стварэння сярэдняй школы, грамадскіх арганізацый, адукацыйнага бізнес-праекта, акрэдытацыі ўніверсітэцкіх праграм. Яна з'яуляецца аўтарам навуковых прац па мовазнаўстве, адукацыі, камунікацыі.

З 2013 г. займаецца прыватнай коўчынгавай і кансалтынгавай практыкай. Ёсць уласны адукацыйны анлайн-праект “Школа успешного общения”. Працуе як стратэгічны коўч, эксперт у галіне камунікацыі.

Лілія з’яуляецца старшынёй Літоўскай асацыяцыі беларусістаў, сябра Рады Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, міжнароднага аб’яднання беларусаў свету “Бацькаўшчына” і Згуртавання беларускіх грамадскіх арганізацый у Літве. Дырэктар дабрачыннага фонда “Спадчына і час”.
Марыя Анішчанкава Самецці


Марыя Анішчанкава
Марыя родам з Мінска. Зараз жыве ў Вероне, дзе працуе прафесійным перакладчыкам-сынхраністам. Мае дзве вышэйшыя адукацыі (Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, Веронскі ўніверсітэт). Праходзіла стажыроўку ў ЗША пры ўніверсітэце г. Рычманд. Акрэдытаваная ў якасці прысяжнага перакладчыка пры судзе Вероны, з'яўляецца членам італьянскай асацыяцыі перакладчыкаў AITI, перакладчык і эксперт пры гандлева-прамысловай палаце Вероны. Марыя – адна з са-заснавальнікаў Global Belarusian Leaders, а таксама Веронскага філіяла AEGEE. У вольны ад працы час перакладае на беларускую мову відэа да TEDTalks.


Дар'я Раўтовіч
Дар'я жыве ў Амстэрдаме (Нідэрланды). З'яўляецца выпускніцай магістарскай праграмы галандскага універсітэта. Дар'я працуе ў міжнародным стартап-акселератары Rockstart ў Амстэрдаме, дзе адказвае за пошук, інвеставанне і далейшае развіццё стартапов ў напрамку Web & Mobile.

Дар'я з'яўлялася каардынатаркай стартап супольнасці ў Беларусі. Сумесна з камандай яна рэалізавала ў Беларусі такія міжнародныя мерапрыемствы як хакатон Garage48 і Hack4good, пітч-конкурсы StartupSauna і BEL.BIZ battle, працавала над запускам першай стартап школы TechMinsk і Imaguru Startup Hub, a таксама арганізавала розныя семінары і майстар-класы для пачаткоўцаў прадпрымальнікаў і прадпрымальніц.

Кампетэнцыі Дар'і звязаныя з пошукам і распрацоўкай бізнес мадэляў, бізнес працэсаў і адносін з зацікаўленымі бакамі (кліенты, партнёры, спонсары і супрацоўнікі), стратэгіяй прыцягнення інвестыцый і прэзентацый ідэі (кантэнт і афармленне).

Аляксей Аўгусціновіч
Аляксей жыве ў Эдынбургу (Шатландыя), дзе навучаецца ў магістратуры па спецыяльнасці «Інфармацыйныя бізнес-сістэмы». Вышэйшую адукацыю атрымаў у Беларусі ў БДУІР, там жа скончыў і магістратуру. Мае бухгалтарскае адукацыю (БДЭУ), адукацыю праграміста (БНТУ), закончыў спецыяльнасць «Бізнес-адміністраванне» у Маскоўскай школе бізнесу. Акрамя таго Аляксей мае сертыфікаты бізнес-трэнера розных міжнародных школ.

Працаваў выкладчыкам у прыватным навучальным цэнтры, праграмістам, інжынерам. Апошнія 9 гадоў меў свой бізнэс, звязаны з распрацоўкай інтэрнэт сайтаў, IT, рэкламай, развіццём бізнесу і правядзеннем трэнінгаў. На працягу года выкладаў на англійскай мове ў Інстытуце бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ дысцыпліны "Маркетынг" і "Электронны бізнес". Прайшоў многа бізнэс-стажыровак у ЗША, Індыі, Вялікабрытаніі, Швецы, Літве, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Расіі, ва Украіне і інш. Падчас валодання сваім бізнэсам многа камунікаваў з прадпрымальнікамі, дырэктарамі, уладальнікамі бізнесу. Бачыў шмат памылак і паспяховых праектаў.

Аляксей добра знаёмы з дзейнасцю НКО Беларусі ў сферы інклюзіі людзей з інваліднасцю і нефармальнай адукацыі, але гатовы аказваць дапамогу ў рэалізацыі любых праектаў.

Сяргей Фяненка Сяргей Фяненка
Сяргей Фяненка працуе ў галіне digital-маркетынгу і рэкламы больш за 15 гадоў. Да гэтага скончыў БДУ і атрымаў ступень магістра па кіраванню прадпрыемствамі ў Ратэрдамскай Школе Мэнэджменту.

Сваю анлайн кар'еру Сяргей пачаў у галандскім Рабабанке, дзе кіраваў аддзелам па развіцці бізнесу і займаўся маркетынгам лічбавых фінансавых паслуг. З 2005 года Сяргей працуе дырэктарам агенства digital-маркетынгу «Новакортэкс», дзе адказвае за распрацоўку маркетынгавых стратэгій і вытворчасць кантэнту ў Галандыі і Ўсходняй Еўропе.

Сяргей Фяненка атрымліваў прызы на фестывалях Webby Awards, W3 і Creativity Awards у ЗША, Golden Drum у Славеніі, Golden Hammer у Латвіі, Golden Award of Montreux у Швейцарыі, KIAF, Red Apple у Расіі, усе прызы – у катэгорыях «інтэрнэт» і «мабільная рэклама». Сяргей быў членам журы на фестывалях Golden Drum у Славеніі, SpinAwards у Галандыі, Kreatura у Польшчы, KIAF, The InterContinental Advertising Cup і іншых.

Анастасія Герасімовіч
Анастасія нарадзілася ў Беларусі. Скончыла юрыдычны факультэт Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (2005), Swarthmore College (2006 г., Германія) і Northwestern University School of Law (2010, ЗША). У 2004-2007 гадах працавала і жыла ў розных краінах (Германія, Літва, Расія) да таго часу, пакуль не асталявалася ў Чыкага (ЗША).

У цяперашні час працуе юрыстам у кампаніі Baker & McKenzie (ЗША), кансультуючы ў сферах развіцця інфраструктуры і фінансавых аперацый.

У 2014-2015 гадах Анастасія працавала ў Беларусі ў якасці дарадцы кіраўніка місіі ААН, дапамагаючы ў распрацоўцы стратэгіі ўзаемадзеяння ААН і Беларусі на 2016-2020 гады. Кансультуе па прававых пытаннях, пытаннях кіравання, дзяржаўна-прыватнага партнёрства, фінансавага планавання, інвесціравання і іншых.

Анастасія гатовая дапамагаць з прававымі пытаннямі, пытаннямі, звязанымі з арганізацыяй бізнес-працэсаў, уключаючы стратэгічнае планаванне і інш.

Наталля Шацірышвілі Наталля Шатырышвілі
Наталля нарадзілася і скончыла сярэднюю школу ў г. Магілёве. У 2004 пераехала у Грузію , дзе атрымала ступень магістра эканомікі. На дадзены момант жыве ў Тбілісі і працуе вядучым аналітыкам няўрадавай арганізацыі World Experience for Georgia, якая займаецца праектамі ў сферы энергетыкі, ўстойлівага развіцця і аховы навакольнага асяроддзя. Таксама Наталля з'яўляецца кантактнай асобай найбуйнейшай еўрапейскай праграмы па даследаваннях і інавацыях «Гарызонт 2020» у Грузіі. У сваёй дзейнасці яна працуе над такімі тэмамі, як энэргетычная палітыка, планаванне энэргетычнага сектара, энэргаэфектыўнасць, аднаўляльная энэргетыка, змяненне клімату, зніжэнне выкідаў парніковых газаў і інш.

Наталля любіць падарожжы і знаёмства з новымі культурамі. Таксама ёй падабаюцца вырабы ручной працы за сваю энэргетыку і асаблівую гісторыю. Нават жывучы ў эпоху глабалізацыі яна імкнецца акружыць сябе менавіта такімі вырабамі.

Марыя Фалалеева
Марыя нарадзілася ў Віцебску, вучылася на геафаку БДУ, там жа абараніла кандыдацкую дысертацыю па экалогіі Мінска і працавала выкладчыкам. У 2000 заснавала НКО «Экапраект». Пасля абароны дысертацыі паехала ў Швецыю вучыцца ўстойліваму развіццю на магістарскай праграме LUMES Лундского універсітэта. Пасля заканчэння працавала навуковым супрацоўнікам у Інстытуце Экалагічных Даследаванняў IVM VU ў Амстэрдаме (Нідэрланды).

У 2009 Марыя пераехала ў г. Корк (Ірландыя), дзе з 2009 па 2013 год працавала ў Цэнтры марскіх і прыбярэжных даследаванняў пры мясцовым універсітэце, кіравала праектам па прыцягненню грамадскасці да экалагічнана кіравання і адаптацыі да зменаў клімату. З 2013 года Марыя працуе ў Ірландыі як незалежны кансультант, а таксама як эксперт беларускай грамадскай арганізацыі «Экапраект». Сёння спецыалістка выкладае, праводзіць трэнінгі, піша артыкулы і кнігі. Акрамя асноўнай працы Марыя стараецца рухаць культурныя праекты. У яе ёсць вопыт рэалізацыі некалькіх міжнародных арт-праектаў у Віцебску.

Марыя не мае досведу развіцця свайго бізнесу, але валодае вопытам работы з мясцовымі супольнасцямі, у сферы кіравання, а таксама вопытам правядзення даследаванняў у абласцях экалогіі, экалагічнай палітыкі і змянення клімату.

Улада Мураўёва

Саветніца дырэктара Фонд Кудрына па падтрымцы грамадзянскіх ініцыятываў. Спецыялістка па юрыдычных пытаннях трэцяга сектара.

Аліна Станкевіч Аліна Станкевіч
Аліна cкончыла БНТУ па спецыяльнасці «Інавацыйны менеджмент», затым на працягу году у якасці валанцёркі працавала з дзецьмі ў Гішпаніі. Вярнуўшыся ў Беларусь на працягу трох гадоў займала пасаду мэнэджэркі праектаў у аддзеле развіцця дадатковых паслуг кампаніі ЗП «Вэлком». Каля 2,5 год таму пераехала ў Нямеччыну. У цяперашні час навучаецца ў магістратуры па спецыяльнасці «Інавацыйны менеджмент і прадпрымальніцтва» ў Тэхнічным універсітэце Берліна (Германія). Скончыла магістратуру па спецыяльнасці "Бізнес-адміністраванне» у Твэнтэ (Нідэрланды). У Беларусі таксама працавала ў якасці трэнеркі ў МАЦ "Фіальта" (Мінск).

Такім чынам, Аліна мае досвед працы ў НКО, а таксама веды па развіцці бізнесу. Кампетэнцыі Аліны звязаны з кіраваннем бізнесам (аналіз канкурэнтаў, аналіз мэтавай групы, складанне бюджэту, пошук кліентаў, пошук інвестараў, маркетынг, г.д.), праектным мэнэджментам (планаванне праекта, вызначэнне стратэгіі, напісанне бізнес-плана, пошук партнёраў, фінансаванне, ацэнка праекту, г.д.), эфектыўнай камунікацыі з кліентамі, партнёрамі, інвестарамі, арганізацыяй і правядзеннем мерапрыемстваў, пітчынгам і прэзентацыяй.

Таццяна Нагорская
Таццяна –  адвакат, член Палаты адвакатаў Берліна, заснавальніца кампаніі "Нагорскі & Партнёры Адвакаты". Пасля заканчэння факультэта нямецкай мовы ў МДЛУ, Таццяна вывучала юрыспрудэнцыю ва ўніверсітэце ім. Гумбальдта ў Берліне са спецыялізацыяй ў галіне эканамічнага і падатковага права. Падчас вучобы і двухгадовай паслядыпломнай адукацыі, Таццяна працавала ў якасці навуковага кансультанта ў розных адвакацкіх бюро, стажыравалася ў судзе, пракуратуры, інвестыцыйным банку і адной з найбуйнейшай у свеце аўдытарска-кансалтынгавых кампаній.

Таццяна спецыялізуецца ў галіне стартап-кансалтынгу, інтэрнэт-права, абароны аўтарскіх правоў, бізнес-іміграцыі, інтэрнэт крамам, зделках з нерухомасцю, аказвае поўнае суправаджэнне кампаніям ва ўсіх стадыях бізнесу, і многае іншае.

 

Аляксандр Персцін

Аляксандр жыве ў Філадэльфіі. Мае свой бізнэс по медыцынскім абсталяванні. Да гэтага меў іншы досыць буйны бізнэс.

Таццяна Караткевіч (Elek)
Таццяна скончыла БДПУ (2002) па спецыяльнасці “Практычная псіхалогія і настаўніца англійскай мовы”, а затым выйшла замуж за грамадяніна Венгрыі і пераехала жыць у горад Мілтан Кейнс (Вялікабрытанія). У Вялікабрытаніі яна атрымала ступень магістра (MBA) у Open University.

У цяперашні час Таццяна ўзначальвае каманду мэнэджараў адказную за закупку асноўнага абсталявання для Jaguar Land Rover (JLR) і іншых кампаній. Да гэтага яна працавала ў сферы продажаў і трэйдзінгу кампаніі Tata Steel, а таксама супрацоўнічала з некамерцыйнымі арганізацыя і была валанцёркай у арганізацыі Amnesty International. Таццяна любіць падарожнічаць і плануе наведаць усе 6 кантынентаў.

Вольга Ціханавіч
Вольга артымала адукацыю ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце ( «Спецыяліст па сацыяльнай рабоце»), затым там жа скончыла магістратуру па спецыяльнасці «Агульная педагогіка». Пазней вучылася ў аспірантуры па спецыяльнасці "Сацыяльная псіхалогія».

У Беларусі Вольга працавала ў сферы правядзення маркетынгавых даследаванняў, а таксама фандрайзерам ў АБА «Беларускі дзіцячы хоспіс». Падчас працы маркетолагам у агенцтве ТАА «Белвнешреклама» стала адной з ініцыятараў праекта сацыяльнай рэкламы, накіраванай на папулярызацыю беларускай мовы «Смак беларускай мовы».

У 2014 годзе пераехала на пастаяннае месцажыхарства ў Дзюсельдорф (Германія), скончыла моўныя курсы і паступіла ў Heinrich-Heine-Universität Düsseldorf на спецыяльнасць «Эканоміка і кіраванне вытворчасцю», дзе і навучаецца ў цяперашні час. Паралельна з вучобай працуе асістэнтам ў фінансавым аддзеле кампаніі мабільнага аператара Tele2.